BE RU EN

У Мёрскім раёне арыштавалі ксяндза

  • 8.06.2023, 12:11

Яму далі сем дзён арышту.

Ксяндза Вячаслава Адамовіча з Мёрскага раёна арыштавалі на сем дзён, пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская Візія».

Свяшчэннаслужыцеля судзілі паводле двух артыкулаў КК - распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

У адной з сацыяльных сетак Адамовіча знайшлі падпіску на «экстрэмісцкую» суполку і старонку, а ў другой у стужцы профілю знайшлі выяву бел-чырвона-белага сцяга з «Пагоняй».

Справу Вячаслава Адамовіча разглядала суддзя Мёрскага раённага суда Ірына Яскевіч.

Апошнія навіны