BE RU EN

Лукашэнка: Вы, напэўна, здагадваецеся, хто ўзарваў Кахоўскую ГЭС?

  • 8.06.2023, 12:06

Дыктатар заявіў, што яму «ўсё відаць».

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі рад бяспекі дзяржаў-членаў АДКБ выказаўся наконт падрыву Кахоўскай ГЭС, паведамляе прэсавая служба дыктатара.

«Вы, напэўна, здагадваецеся, хто ўзарваў Кахоўскую ГЭС? Кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Хто першы пра гэта закрычаў? Ясна, што ўкраінскай старане трэба было схаваць тры дні «контрнаступу». Таму - Кахоўка, Кахоўка... А гэта ж усё відаць», - заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, грэбля Кахоўскай ГЭС была ўзарваня расейцамі знутры раніцай 6 чэрвеня.

Апошнія навіны