BE RU EN

Расейскія ахвотнікі пасля заходу ў Шабекіна звярнуліся да жыхароў Крыма

  • 8.06.2023, 10:09

Легіён «Свабода Расеі» пачаў збіраць выведныя звесткі для вызвалення паўвострава.

Расейскія ахвотнікі з Легіёна «Свабода Расеі», якія надоечы зайшлі ў горад ШабекінаБелгародскай вобласці, звярнуліся да жыхароў акупаванага Крыма:

- Жыхары часова акупаванага ўкраінскага Крыму!

Мы не прызнаём квазі-рэферэндум 2014 года і злачынную інтэрвенцыю войскаў РФ на паўвостраў. Легіён уважае за справу абавязку вярнуць Украіне тое, што ёй належыць паводле права, каб мець магчымасць з чыстым сумленнем будаваць новую Расею.

Мы маем патрэбу ў вашай падтрымцы, каб наблізіцца да нашай агульнай Перамогі.

Просім вас паведамляць нам пра:

дакладнае размяшчэнне пунктаў дыслакацыі і адрасы жыхарства акупацыйных войскаў (геаграфічнае дапасаванне з каардынатамі),

месцы жыхарства кіроўнага складу акупацыйных войскаў (геаграфічнае дапасаванне з каардынатамі),

месцы размяшчэння і маршруты перасоўвання вайсковай тэхнікі,

дакладныя звесткі мясцовых калабарацыяністаў, якія перайшлі на бок ворага (адрас жыхарства і знаходжання, геаграфічнае дапасаванне з каардынатамі, прозвішча, імя, пасада і месца працы);

асоб, якія "спачуваюць" акупантам ды іншых прыхільнікаў акупацыйнай улады, ды іхнія звесткі.

Унікайце гэтых аб'ектаў. Калі вы жывяце побач і верныя Украіне - паведаміце пра гэта. Нам дарагое кожнае жыццё, і мы зробім усё, каб яго захаваць.

Мы ўжо блізка!

Апошнія навіны