BE RU EN

ДАІ стала праводзіць рэйды непасрэдна ў дварах Менска

  • 7.06.2023, 15:40

Навошта?

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі рэйды ў дварах Менска. У ДАІ расказалі, што там рабілі міліцыянеры.

Паведамляецца, што ў дварах інспектары «размаўлялі з дзецьмі, нагадалі ім аб недапушчальнасці гульняў каля дарог». Таксама пагаварылі і з дарослымі.

Міліцыянеры нагадалі ім аб тым, што трэба больш уважліва сачыць за дзецьмі, якія часта гуляючы ў двары застаюцца без нагляду. Каб растлумачылі дзецям аб правілах пры катанні на ровары, нагадалі аб тым, што нельга рэзка выходзіць на дарогу з-за прыпаркаванага аўтамабіля, ці камля дрэва або іншага аб'екта.

Раней ДАІ паабяцала праверыць менчукоў на выкананне пункта 151 ПДР: «Пры пад'ездзе да перасячэння з праезнай часткай дарогі веласіпедыст павінен загадзя знізіць хуткасць руху і, пераканаўшыся, што выезд на праезную частку дарогі бяспечны, перасякаць яе з хуткасцю пешахода».

Апошнія навіны