BE RU EN

«УСУ прарвалі лінію абароны»: Прыгожын запатрабаваў у Пуціна 200 тысяч жаўнераў

  • 7.06.2023, 9:39

Верхавод ПВК «Вагнер» занэрваваўся праз сітуацыю на фронце.

Расейскі ваенны злачынец Яўгеній Прыгожын паскардзіўся, што Узброеныя сілы Украіны прарвалі лінію абарону на некалькіх дзялянках фронту. Праз гэта верхавод ПВК "Вагнер" папрасіў крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна абвясціць усеагульную мабілізацыю.

Пры гэтым злачынца паставіў умову дыктатару, што яму патрэбна як мінімум 200 тысяч новых акупантаў. Аб гэтым пішуць расейскія Telegram-каналы, паведамляе obozrevatel.com.

Прыгожын скардзіцца, што расейскае акупацыйнае войска страціць частку захопленых тэрыторый падчас контрнаступу УСУ. Злачынец спадзяецца, што Пуцін выдасць яму яшчэ некалькі сотняў тысяч жаўнераў, каб спыніць украінскае войска.

«Я казаў, што мне патрэбна 200 тысяч чалавек. Менш, чым 200 тысяч, на лініі фронту Луганск - Данецк не ўправяцца. Мы гатовыя цалкам узяць на сябе адказнасць», - звярнуўся да дыктатара верхавод ПВК «Вагнер».

Каб набраць новых акупантаў для супрацьдзеяння УСУ Прыгожын прапанаваў абвясціць у дзяржаве-агрэсарцы РФ усеагульную мабілізацыю. Пры гэтым ваенны злачынец заявіў, што для іх падрыхтоўкі трэба выдаткаваць мінімум тры месяцы, інакш новыя мобікі таксама ператворацца ў гарматнае мяса.

У парыве гістэрыкі Прыгожын заклікаў крамлёўскага дыктатара дзейнічаць пільна, бо ўкраінскае войска «ўжо прарвала лінію абароны». Верхавод «вагнерцаў» паскардзіўся на складаную для расейскага войска сітуацыю на ўсходзе Украіны, а таксама на Запарожскім кірунку.

Апошнія навіны