BE RU EN

Галкін аб знікненні Лукашэнкі: Спрабавалі замяніць на двайніка

  • 4.06.2023, 17:54

Расейскі гумарыст пажартаваў, што беларускага дыктатара «зацягнулі ў маўзалей».

Расейскі гумарыст Максім Галкін на канцэрце ў турэцкай Анталлі пажартаваў на тэму знікнення Лукашэнкі. Пра гэта пішуць расСМІ.

Артыст заявіў, што «ў Маскве ёсць фабрыка вытворчасці двайнікоў». Нібыта згуба Лукашэнкі звязана з тым, што яго спрабавалі замяніць на двайніка, які ўхваліць уварванне Беларусі ва Украіну.

Паводле версіі Галкіна, падчас парада ў Маскве «змрочнага Лукашэнку зацягнулі ў маўзалей, дзе знаходзіцца інстытут вытворчасці зомбікаў».

Апошнія навіны