BE RU EN

Марк Фейгін аб заяве польскага генерала: А ўявіце, што абмяркоўваюць непублічна

  • 4.06.2023, 16:25

Дыктатар мусіць чакаць адказу.

Расейскі блогер Марк Фейгін у эфіры на YouTube-канале ўкраінскай журналісткі Наташы Влашчанка пракаментаваў заяву польскага генерала, экс-намесніка міністра абароны Польшчы Вальдэмара Скшыпчака аб тым, што ў Беларусі будзе паўстанне:

- Генерал кажа: будзе дзяржаўны пераварот, дадзім грошай, дадзім зброю. Самі будзем удзельнічаць пераапранутымі вайскоўцамі. Мы Лукашэнку загубім.

Калі такія рэчы гавораць публічна, то што абмяркоўваюць непублічна. Гэта ж як адбываецца, экспэртная супольнасць збіраецца і кажа: а што, калі так, а калі атруцім, а калі загубім.

Вядома, калі ты размяшчаеш на сваёй тэрыторыі ядравую зброю, то чакай адказу. Не будзе па-іншаму.

Апошнія навіны