BE RU EN

Мядзведзь выйшаў на трасу і зладзіў перапалох пад Віцебскам

  • 4.06.2023, 15:28

Відэафакт.

Мядзведзі ў Беларусі з кожным годам усё смялейшыя. Вось і ў 2023 годзе беларусы падзяліліся ўжо не першы раз відэа з Касалапы прама на дарозе. Мяркуючы па подпісе да роліка, усё адбылося на трасе Віцебск-Ворша, паведамляе «Тэлеграф».

Відавочца не расказаў шмат падрабязнасцей. Аднак на відэа можна заўважыць, як мядзведзь зусім не бянтэжачыся прысутнасці аўто, перабягае трасу.

Падпісчыкі ацанілі ролік з мядзведзем. «Клас, трэба туды ў ягады ісці ў памперсе», - напісаў адзін з іх.

«Прыгажунчык, перш, чым перайсці паглядзеў», – пакінулі і такі каментар пад відэа.

«Сёння быў на возеры ў Багушэўску чуў як ён роў», - пахваліўся ўжо іншы відавочца.

«Тут мішак мора... развялося столькі, што страшна па лесе хадзіць... але я рызыкоўная... Хутка суніца папрэ... А я люблю яе збіраць», - падзялілася планамі іншая мясцовая жыхарка.

Апошнія навіны