BE RU EN

Мінабароны Беларусі закупляе беспілотнікі на мільён даляраў

  • 4.06.2023, 12:10

Дроны накіроўваюць у Берасцейскую вобласць.

Міністэрства абароны Беларусі плануе закупіць беспілотнікі на больш як $1 млн. Тэндэр на набыццё беспілотнікаў з'явіўся 2 чэрвеня на сайце дзяржзакупаў.

Плануюцца закупы БПЛА двух тыпаў - Supercam 350 (2 камплекты) і Supercam 150 (1 камплект). На гэтыя апараты ведамства плануе выдаткаваць 3 132 702 рублёў (больш за $1 млн).

Пунктам пастаўкі ў Беларусі абазначаны цэнтр падрыхтоўкі і выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў у горадзе Бярозе Берасцейскай вобласці.

Беспілотнікі Supercam - гэта выведвальныя дроны, якія вырабляюцца ў расейскім Іжэўску. Перавага такіх беспілотнікаў палягае ў тым, што яны адносна танныя і маюць дастатковую далёкасць, каб пралятаць над цэлямі крылатых ракет. Таксама яны выкарыстоўваюцца Расеяй у вайне з Украінай.

Апошнія навіны