BE RU EN

Гіркін пра пастанову Прыгожына: Нічога яшчэ не скончылася

  • 24.06.2023, 21:34

Ён зазначыў, што было шэсць збітых расейскіх баявых гелікаптэраў.

Экс-афіцэр расейскіх спецслужбаў, тэрарыст Ігар Гіркін-Стралкоў выказаў незадавальненне пастановай Прыгожына развярнуць калоны ПВК «Вагнер» на шляху на Маскву, адзначае «Уніан».

«Не веру ні ў якія «дамоўленасці». Спадзяюся памыліцца. Як адзіны варыянт – Прыгожыну патлумачылі, што вось прама зараз у мокрае месца асабіста яго разатруць. І тое не факт», – напісаў ён.

Стралкоў адзначыў, што было шэсць збітых баявых гелікаптэраў (у тым ліку два найкаштоўнейшыя гелікоптэры РЭБ, наогул не ўзброеных) і адзін самалёт РЭР (з экіпажам).

«За гэта «амністыя», так... Спадзяюся – хаця б на гэтым прыкладзе наша войска (і канкрэтна Паветрана-Касмічныя сілы) назаўжды запомняць «творцу маршу справядлівасці». Але, думаю, нічога яшчэ не скончылася», – дадаў ён.

Апошнія навіны