BE RU EN

Байдэн: Пагроза ўжывання Пуціным ядзернай зброі рэальная

  • 20.06.2023, 9:18

Прэзідэнт ЗША зрабіў заяву на фоне перамяшчэння расейскай ЯЗ у Беларусь.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што пагроза ўжывання расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным тактычнай ядзернай зброі з'яўляецца «рэальнай».

Аб гэтым ён сказаў падчас сустрэчы з групай донараў у Каліфорніі ў панядзелак, 19 чэрвеня, паведамляе Reuters.

«Калі я выступаў тут блізу два гады таму і казаў, што мяне турбуе перасыханне ракі Каларада, усе глядзелі на мяне, як на вар'ята. Яны глядзелі на мяне гэтак жа, як і тады, калі я сказаў, што мяне турбуе, што Пуцін можа ўжыць тактычную ядзерную зброю. Гэта рэальна», - заявіў Байдэн.

Адзначым, заява прэзідэнта ЗША зроблена на фоне перамяшчэння ў Беларусь расейскай тактычнай ядзернай зброі.

Апошнія навіны