BE RU EN

Расейскі акупант «узляцеў» ад паспяховай працы артылерыі УСУ

  • 2.06.2023, 20:20

Відэа.

У 72 брыгадзе імя Чорных Запарожцаў паказалі знішчэнне артылерыяй групы расейскіх акупантаў. Адпаведнае відэа апублікавала брыгада ў Facebook.

«Мы не ведаем, “хто” і “як” вучыць расейскіх пілотаў лятаць. А вось расейскую пяхоту лётаць вучыць наша артылерыя. Сапраўды – найвышэйшы пілатаж», – гаворыцца ў паведамленні.

На відэа падраздзяленне акупантаў ідзе па роўнай мясцовасці, пасля чаго яго «накрывае» ўдар украінскай артылерыі.

Адзін з акупантаў «узлятае» над зямлёй праз сілу трапляння.

Пасля гэтага байцы УСУ наносяць паўторны ўдар па рэшце жывых расейцаў.

Апошнія навіны