BE RU EN

Праваабаронцы: У Берасці будуць судзіць паляка за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж»

  • 2.06.2023, 12:59

Працэс будзе весці суддзя Сяргей Беразюк.

14 чэрвеня ў Берасцейскім абласным судзе будуць разглядаць справу Томаша Бярозы, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 358-1 КК («агентурная дзейнасць») і арт. 358 («шпіянаж»). Працэс будзе весці суддзя Сяргей Беразюк.

Як адзначаюць праваабаронцы «Вясны», у раскладзе суда няма імя па бацьку Томаша - магчыма, гэта звязана з тым, што мужчына - паляк.

Вядома, што Томаш з 2014 года займаўся ў Белаазёрску рытуальнымі паслугамі - ён рабіў помнікі. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, яго бізнэс быў афіцыйна ліквідаваны 16 траўня.

Апошнія навіны