BE RU EN

У Менску мужчына павіс на балконе 9-га паверха

  • 11.06.2023, 18:13

Відэа.

Увечары 10 чэрвеня на нумар 102 патэлефанавала жанчына і паведаміла, што муж вісіць на балконе 9-га паверха. Ратаваць яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі і МНС.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў дзевяціпавярховіку меінскага мікрараёна Чыжоўка. На месцы высветлілася, што на брылі балкона, учапіўшыся за парэнчы, практычна вісіць 60-гадовы мужчына.

Ратавальнікі расцягнулі лесвіцу, паднялі вышку і дапамаглі мужчыну забрацца дадому.

Чаму мужчына павіс на балконе, не паведамляецца.

Апошнія навіны