BE RU EN

«Планы любяць цішыню»: Буданаў запісаў відэазварот, не вымавіўшы ніводнага слова

  • 11.06.2023, 16:12

Відэа доўжыцца блізу паўхвіліны.

Начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў запісаў відэазварот, у якім не вымавіў ніводнага слова. Відэазапіс у Telegram апублікавала намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

На відэа, якое доўжыцца блізу паўхвіліны, Буданаў проста глядзіць у камеру. У канцы відэазапісу ён злёгку ўхмыляецца.

«Далей будзе… Планы любяць цішыню», – падпісала Маляр апублікаваны відэазварот начальніка ГУР.

Прадстаўнікі Мінабароны Украіны і УСУ неаднаразова заклікалі да «інфармацыйнай цішыні» у перыяд контрнаступу сіл абароны.

Апошнія навіны