BE RU EN

У Расеі заявілі аб нападзе на выведвальны карабель «Прыазоўе»

  • 11.06.2023, 15:44

Карабель атакавалі марскімі дронамі.

У Расеі заявілі аб спробе Украіны нібы нанесці ўдар марскімі дронамі па караблі Чарнаморскага флоту «Прыазоўе».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Расеі ў Telegram-канале.

«Сёння блізу 1:30 Узброенымі сіламі Украіны ажыццёўленая беспаспяховая спроба атакаваць шасцю марскімі хуткаходнымі безэкіпажнымі катэрамі карабель «Прыазоўе» Чарнаморскага флоту...», - піша прэс-служба.

Як сцвярджае Міністэрства абароны Расеі, атака нібыта была паспяхова адбітая, а ўсе дроны былі знішчаныя «са штатнага ўзбраення расейскага карабля за 300 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Севастопаля». Таксама дадаецца, што карабель пашкоджанняў не атрымаў і ніхто з акупантаў не пацярпеў.

Украінскае вайсковае кіраўніцтва пакуль не каментавала заяву акупантаў.

Апошнія навіны