BE RU EN

У Растове-на-Доне ўспыхнуў маштабны пажар на машынабудаўнічым заводзе

  • 11.06.2023, 13:15

Чорны дым відаць па ўсім горадзе.

У расейскім Растове-на-Доне ўспыхнуў маштабны пажар у нядзелю, 11 чэрвеня. Паводле папярэдніх звестак, гарыць завод «Ростсельмаш».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.

На паведамленні мясцовых жыхароў, чорны дым ад пажару віднеецца ва ўсім горадзе. МНС Расеі заявіла, што пажар лакалізавалі на плошчы 80 квадратных метраў.

Папярэдне, прычынай пажару стала ўзгаранне пакрышак.

Апошнія навіны