BE RU EN

Шайгу спрабуе захапіць кантроль над ПВК «Вагнер»

  • 11.06.2023, 11:43

Міністр абароны РФ падпісаў загад аб наймітах.

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу падпісаў загад і запатрабаваў перавесці ўсе «добраахвотніцкія атрады» на фронце ва Украіне ў склад Мінабароны і падпісаць кантракты да 1 ліпеня, паведамляе The Moscow Times.

Пастанова надасць добраахвотніцкім фармаванням неабходны прававы статус, створыць адзіныя падыходы да арганізацыі забеспячэння і выканання імі задач, мяркуюць у ведамстве Шайгу.

У фармальным статусе «добраахвотніцкіх фармаванняў» знаходзіцца і ПВК «Вагнер» Яўгенія Прыгожына, які канфліктаваў з міністэрствам абароны і Сяргеем Шайгу.

Апошнія навіны