BE RU EN

УСУ прыцэльным агнём распляжылі калону расейскай тэхнікі ў Запарожскай вобласці

  • 11.06.2023, 9:16

Ліквідаваная буйная колькасць паветрана-дэсантных войскаў РФ.

Сілы абароны Украіны знішчылі калону расейскай тэхнікі на акупаванай частцы Запарожскай вобласці.

Пра гэта паведамілі крыніцы «Украінскай праўды» ў выведцы.

«На сёння акупанты ўжо не могуць адчуваць сябе бяспечна нават, нібыта, ва ўласным тыле. У пасёлку Запаветным Каменска-Дняпроўскага раёна Запарожскай вобласці калона вайсковай тэхнікі 83 брыгады паветрана-дэсантных войскаў РФ патрапіла пад прыцэльны агонь украінскіх абаронцаў».

Паводле звестак крыніц УП, у выніку абстрэлу акупанты страцілі тры артылерыйскія сістэмы, два палівазапраўшчыкі і восем адзінак рознай тэхнікі.

«Сярод іх - грузавік з боекамплектам, які напрыканцы зладзіў сапраўдны салют. Вызваленне нашых тэрыторый працягваецца», - дадаюць выведнікі.

Апошнія навіны