BE RU EN

Каля Нікапаля праз падрыў Кахоўскай ГЭС спаўзла чыгунка

  • 10.06.2023, 20:39

Ідзе аднаўленне чыгуначнага палатна.

Участак з чыгуначным палатном асеў паблізу Нікапаля. Інцыдэнт звязваюць з падрывам расейцамі дамбы Кахоўскай ГЭС.

«Дзякуючы ўважлівасці прыдняпроўскіх чыгуначнікаў трагедый не адбылося, прыгарадныя цягнікі своечасова скасаваныя, на аднаўленне ў нас сыдзе арыентыровачна тры дні», – гаворыцца ў паведамленні кіраўніка ў камунікацыях і маркетынгу пасажырскага кірунку «Укрзалізніцы» Аляксандра Шаўчэнка.

Пры гэтым ён указаў, што прыгарадныя цягнікі ў Нікапаль з Крывога Рога, Апосталава, Цімкава абмяжоўваюцца станцыяй у Чартамлыку. У той жа час паміж Чартамлыком і Нікапалем будзе курсаваць бясплатны аўтобус.

Апошнія навіны