BE RU EN

Менчукі праігнаравалі канцэрт да «Дня Расеі»

  • 10.06.2023, 20:19

«Рускаміраўцы» зладзілі істэрыку.

Адна з вядомых прарасейскіх актывістак і прапагандыстак «расейскага свету» ў Беларусі Эльвіра Мірсалімава чакала ад учорашняга мерапрыемства ў Менску, прысвечанага святкаванню «дня Расеі», куды большага, чым аказалася ў рэальнасці. І сваё расчараванне тым, што ўбачыла, не ўтрымалася і выліла ў сацсеткі, піша nashaniva.com.

«Так, скажам шчыра – аншлага на ўчарашнім канцэрце, прысвечаным «дню Расеі» Менску ў, не было», – прызнае Мірсалімава.

І робіць выснову:

«Можна смела канстатаваць, што падтрымка Расеі беларускімі грамадзянамі – ніякая. За расейскія сцяжкі не б'юць у беларускай сталіцы – ужо добра, ды і тое – ахоўная зона. А што там спее за ёй і ў галовах маладых беларусаў – Бог ведае. Што заўгодна, але дакладна не любоў да Расеі».

Апошнія навіны