BE RU EN

Польская тэнісістка другі год запар выйграла «Ралан Гарос»

  • 10.06.2023, 19:44

Іга Швентэк зарабіла больш за мільён еўраў.

Польская тэнісістка Іга Швентэк, выйграўшы ў фінале ў Караліны Мухавай з Чэхіі з лікам 6:2, 5:7, 6:4 стала першым гульцом з 2007 года, якому ўдалося абараніць свой тытул на «Ралан Гарос», піша pressball.by.

Нават Серэне Уільямс такое дасягненне было не пад сілу. Усяго ў калекцыі ўраджэнкі Варшавы тры перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі. Апроч радасці ад перамогі, польку чакае і астранамічнае ўзнагароджанне.

Яшчэ да суботняга фіналу было вядома, што Шэнтак зарабіла на кортах у Парыжы як мінімум 1 мільён 150 тысяч еўраў.

Апошнія навіны