BE RU EN

Канада абвясціла пра новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны і ўдзел у авіякааліцыі

  • 10.06.2023, 17:10

Краіна далучыцца да навучання ўкраінскіх лётчыкаў на знішчальніках F-16.

Урад Канады падасць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі коштам у 500 млн даляраў. Акрамя гэтага Атава возьме ўдзел у авіяцыйнай кааліцыі. Пра гэта заявіў прэм'ер -міністр Канады Джасцін Трудо, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-канферэнцыю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве.

З ягоных слоў, Канада выдзеліла Украіне больш за 8 млрд даляраў, таксама – больш за адзін мільярд даляраў вайсковай дапамогі.

- Наш бюджэт пашыраны да двух мільярдаў крэдыту ўраду Украіны з мэтай падтрымкі Украіны, аднаўлення і рэканструкцыі. Мы дамо 500 млн даляраў новага фінансавання для вайсковай дапамогі, – заявіў Труда.

Ён паведаміў, што Атава перадасць украінскім вайскоўцам 287 дадатковых ракет АІМ-7 Sparrow і 10 тысяч набояў калібрам 155 міліметраў.

Таксама Труда абвясціў, што Канада далучыцца да шматнацыянальных намаганняў у навучанні ўкраінскіх лётчыкаў на знішчальніках F-16.

«Мы ў Канадзе станем часткай міжнародных трэніровак, каб правесці трэніроўкі ў праграме карыстання самалётамі. Таксама далучымся да ініцыятывы вучэнняў па кіраванні танкамі Leopard», – заявіў канадскі прэмʼер.

Сёння стала вядома, што Трудо прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў. Разам з ім прыехала і віцэ-прэмʼер-міністр Хрысця Фрыланд.

Апошнія навіны