BE RU EN

У Менску на аграрнай выставе людзей пакармілі цукеркамі з камбайна пад песню «ням-ням»

  • 10.06.2023, 15:33

Відэафакт.

У Менску наведвальнікаў сельскагаспадарчай выставы «Белагра-2023» пакармілі цукеркамі з камбайна. Відэа апублікавалі ў тэлеграм-каналах і TikTok.

Арганізатары аграфоруму назвалі тое, што адбываецца, «Шоу салодкі ўраджай». Людзей некалькі хвілінаў склікалі пад трубу камбайна, пасля чаго адтуль высыпалі ім на галовы цукеркі. Удзельнікі мерапрыемства лавілі прысмакі ў галаўныя ўборы пад песню «ням-ням».

Дзень таму падобнае відэа з шоу апублікавала адна з удзельніцаў мерапрыемства ў сябе ў TikTok.

Апошнія навіны