BE RU EN

У Беларусі атэстаты і дыпломы новага ўзору напісалі на «трасянцы»

  • 10.06.2023, 15:25

Узоры дакументаў сабраны ў пастанове Саўміна.

Беларускія атэстаты і дыпломы новага ўзору напісаны на трасянцы. Ва ўсіх дакументах аб адукацыі замест слова "прозвішча" выкарыстоўваецца слова "фамілія". Якое не ўжываецца ў беларускай мове ў кантэксце наймення чалавека, адзначае euroradio.fm.

Слова "фамілія" выкарыстоўваецца, але калі гаворка ідзе пра шэраг пакаленняў з адным і тым жа прозвішчам. У слоўніку прыводзіцца прыклад: "Родавы дом Міцкевічаў". Вось у такім кантэксце слова "фамілія" дарэчы.

Бланкі змененыя са жніўня 2022 года. Усе ўзоры дакументаў сабраны ў пастанове Саўміна нумар 274. Цікава, які бал у беларускай мове ў атэстатах чыноўнікаў з Мінадукацыі? А якія фаміліі ў тых, хто распрацаваў гэтыя формы?

Апошнія навіны