BE RU EN

Прэм'ер-міністр Канады Трудо нечакана прыбыў у Кіеў

  • 10.06.2023, 13:13

Візіт не быў анансаваны.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў.

Пра гэта паведамляе CBC News.

Разам з Трудо ў Кіеў прыехала віцэ-прэм'ер-міністарка Хрысця Фрыланд. Як піша выданне, візіт планавалі ва ўмовах строгай сакрэтнасці.

Трудо ўжо паразмаўляў з украінскімі вайскоўцамі на Міхайлаўскай плошчы і ўсклаў кветкі да Сцяны памяці загінулых за Украіну. Пазней канадскі прэм'ер сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Гэта другі візіт Трудо ва Украіну падчас поўнамаштабнай вайны. 21 траўня ён сустракаўся з Зяленскім на саміце G7 у Хірасіме.

ФОТА: KYIVONLINE_UA
ФОТА: KYIVONLINE_UA
ФОТА: KYIVONLINE_UA

Апошнія навіны