BE RU EN

У Турцыі прагрымеў выбух на фабрыцы вытворчасці ракетаў

  • 10.06.2023, 12:06

Пяць чалавек загінулі.

Пажар адбыўся недалёка ад Анкары на фабрыцы вытворчасці ракетаў, якая належыць абароннаму машынабудаўніча-хімічнаму прадпрыемству МКЕ. Ёсць загінулыя і параненыя, піша агенцтва Ihlas.

Паводле звестак выдання, выбух адбыўся ў вытворчым цэху. Пасля гэтага разгарэўся пажар.

«На заводзе ёсць параненыя. Некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане», – расказаў суразмоўца Ihlas.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Турцыі, у выніку інцыдэнту загінулі пяць чалавек. Выратавальныя працы прадаўжаюцца.

Апошнія навіны