BE RU EN

Контрнаступ УСУ: расейцы бягуць з першай лініі абароны на Запарожжы

  • 10.06.2023, 8:13

Ворага павярнула ва ўцёкі 37-я брыгада марской пяхоты

У сеціве з'явілася відэа прарыву першай лініі абароны расейскіх акупантаў на Запарожскім кірунку. Усяго, паводле звестак Інстытута вывучэння вайны, у гэтыя дні УСУ атакавалі ворага на трох адрэзках фронту.

Відэа апублікавала 37-я асобная брыгада марской пяхоты. «Глядзіце, уцякаюць з лесу», – каментуе адзін з вайскоўцаў.

На відэа група акупантаў з больш як 20 чалавек пакідае пазіцыі праз лесапаласу. У той самы час украінскія абаронцы заклікаюць яшчэ больш «накрываць» ворага і анансуюць «добры ўраджай».

Апошнія навіны