BE RU EN

Ліянэль Мэсі сыдзе з «ПСЖ»

  • 1.06.2023, 18:19

Кантракт аргентынца з французскім клубам заканчваецца летам 2023 года.

Ліянэль Мэсі пакіне французскі клуб «Пары Сен-Жэрмэн» пасля заканчэння сезона 2022/2023. Як паведамляе Reuters, пра гэта заявіў галоўны трэнер каманды Крыстаф Гальцье.

«Мне пашчасціла трэніраваць найлепшага гульца ў гісторыі футбола. Матч супраць «Клермона» будзе апошнім для яго на «Парк дэ Прэнс», — заявіў Гальцье.

Матч «ПСЖ» з «Клермонам» адбудзецца 3 чэрвеня.

Кантракт Ліянэля Месі з «ПСЖ» заканчваецца летам 2023 года. Мяркуецца, што футбаліст можа вярнуцца ў «Барселону», перайсці ў адзін з клубаў Савудаўскай Арабіі ці з'ехаць у амерыканскую лігу.

Ліянэль Мэсі - адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі. У складзе каманды Аргентыны ў 2022 годзе ён стаў чэмпіёнам свету. Мэсі чатыры разы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў, 10 разоў - у чэмпіянаце Гішпаніі, двойчы - у чэмпіянаце Францыі. Ён таксама з'яўляецца ўладальнікам Кубка Амерыкі.

Апошнія навіны