BE RU EN

У «Менск» прыляцелі два пасажырскія самалёты Ту-214 ФСБ РФ

  • 1.06.2023, 14:14

Ваенную актыўнасць на тэрыторыі Беларусі зафіксавалі на некалькіх аэрадромах.

На тэрыторыі Беларусі 31 траўня авіяцыйная актыўнасць назіралася на аэрадромах «Мачулішчы», «Баранавічы», «Ліда» і «Лунінец». Фіксаваліся палёты гелікаптэраў і самалётаў ВПС РБ і ВКС РФ, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Так на аэрадром «Мачулішчы» прылятаў ваенна-транспартны самалёт Ан-26 ВКС РФ (RF-36008).

У Нацыянальны аэрапорт «Мінск» прыляцелі два пасажырскія самалёты Ту-214 ФСБ РФ (RA-64534 і RA-64523).

Апошнія навіны