BE RU EN

Расейскае войска пачала адступленне пад Вуглядарам

  • 1.06.2023, 13:09

УСУ могуць адрэзаць ад забеспячэння групоўку РФ у Валнавахскім раёне.

Пакуль паўстанцы «РДК» прасоўваюцца ў Белгарадскай вобласці, расейскае войска пачало адступленне пад Вуглядарам.

Расейскі вайсковы прапагандыст Раманаў у сваім Telegram-канале са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што мінулай ноччу вайсковыя падраздзяленні УС РФ былі вымушаныя адступаць у раёне населенага пункта Уладзіміраўка Данецкай вобласці, паведамляе dialog.ua.

Уладзіміраўка размешчаная ў Валнаваскім раёне - яе страта пагражае расейскаму войску сур'ёзнымі праблемамі, паколькі ў такім выпадку УСУ возьмуць пад агнявы кантроль і перарэжуць дарогі забеспячэння суседняй Паўлаўкі.

Раней у рамках так званага «зімовага наступу» расейскія вайскоўцы спрабавалі ажыццявіць прарыў пад Вугледарам, аднак былі разгромленыя і панеслі найцяжэйшыя страты.

Цяпер Вуглядар разглядаецца ў якасці аднаго з магчымых кірункаў кантрудару УСУ.

Апошнія навіны