BE RU EN

Чыноўнікі расейскага Шабекіна ў паніцы паляць дакументы ў двары раённай адміністрацыі

  • 1.06.2023, 12:32

Відэафакт.

Чыноўнікі раённай адміністрацыі Шабекіна ў Белгародскай вобласці пачалі паліць дакументы.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс, на якім тры мужчыны і адна жанчына спальваюць паперы ў смеццевай скрыні, апублікаваны ў сацсетках.

«Супрацоўнікі раённай адміністрацыі Шабекіна зараз паляць дакументы - рыхтуюцца да прыходу добраахвотніцкіх падраздзяленняў», - адзначае аўтар публікацыі.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Як паведамляў сайт Charter97.org, сёння з раніцы байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу вайсковай аперацыі на тэрыторыі РФ.

Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгарадскай вобласці.

Залпамі з «Градаў» знішчана кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан».

Апошнія навіны