BE RU EN

Азаранка выйшла ў другое кола Ралан Гарос у парным разрадзе

  • 31.05.2023, 19:28

У адзіночным разрадзе тэнісістка ўжо выбыла.

У парным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце Францыі ў тэнісе беларуска Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Мая стартавалі з перамогі.

У 1/32 фіналу іх дуэт распляжыў эстонска-славацкую пару Кая Канепі/Тэрэза Міхалікава — 6:0, 6:1. Матч працягваўся 56 хвілін.

У 1/16 фіналу беларуска-бразільскі дуэт сустрэнецца з амерыканкамі і Джэсікай Пегулай.

У адзіночным разрадзе Ралан Гарос Вікторыя Азаранка, як і шэраг іншых беларускіх тэнісістак, ужо выбыла са спаборніцтваў.

Сёння на турніры ў адзіночным разрадзе паміж сабой змагаюцца яшчэ дзве нашы суайчынніцы — Арына Сабаленка (2-гі нумар у рэйтынгу WTA) і Ірына Шымановіч (214).

Апошнія навіны