BE RU EN

Шнур ад зарадкі праслужыць у разы даўжэй з дапамогай звычайнай асадкі

  • 30.05.2023, 20:26

Хітры лайфхак.

Шнуры ад зарадных прыладаў могуць даволі хутка прыходзіць у непрыдатнасць. Часцей за ўсё такія правады заломліваюцца ля асновы і перастаюць працаваць.

Каб унікнуць гэтага, можна скарыстацца простым лайфхакам, для якога спатрэбіцца аўтаматычная шарыкавая асадка.

Ручку варта раскруціць і дастаць змешчаную ўсярэдзіне спружыну. Астатнія часткі можна выкінуць, а стрыжань выкарыстоўваць, калі ў іншай асадцы скончыцца чарніла.

Спружыну неабходна надзець на шнур у месцы мацавання, дзякуючы гэтаму провад не заломіцца.

Апошнія навіны