BE RU EN

У Менску затрымалі дырэктара буйнога кансалтынгавага агенцтва «Gusarov»

  • 30.05.2023, 19:03

Офісы кампаніі знаходзяцца ў Менску і Маскве.

Сілавікі затрымалі дырэктара буйнога сталічнага кансалтынгавага агенцтва «Gusarov» Андрэя Гусарава. Яго «пакаяннае» відэа апублікаваў 30 траўня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

У роліку Андрэй Гусараў расказаў, што прэтэнзіі ў сілавікоў узніклі да яго допісаў у сацсетках. Прынамсі, іх зацікавілі стрымы з выбараў, «забароненыя фатаграфіі», рэпосты з тэлеграм-каналаў, якія прызнаныя беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі».

Кампанія «Gusarov» на рынку больш за дзесяць гадоў. Гэта кансалтынгавае агенцтва поўнага цыкла, якое надае шырокі пакет паслуг па стварэнню, прасоўванню сайта, кансалтынгу ў сферы інтэрнэт-маркетынгу і іншых накірунках. У карпаратыўным партфоліё кампаніі больш за 300 паспяхова выкананых праектаў. Офісы кампаніі знаходзяцца ў Менску і Маскве.

Апошнія навіны