BE RU EN

У Менску будуць страляць

  • 30.05.2023, 17:55

Аб гэтым заявілі ў Мінабароны.

На вуліцы Нахімава ў Менску будуць страляць, паведамляе Мінабароны.

У рамках навучальнага збору з войскамі тэрытарыяльнай абароны Ленінскага раёна Менска будзе адпрацоўвацца навучальны эпізод з выкарыстаннем стралковай зброі.

«Звяртаем увагу грамадзян, якія пражываюць у прылеглай тэрыторыі, на абмежаванне наведвання месцаў адпрацоўкі практычных дзеянняў», - папярэдзілі ў Мінабароны.

Апошнія навіны