BE RU EN

Гомельскаму журналісту Яўгену Меркісу далі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

  • 30.05.2023, 16:55

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса прысудзілі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яго абвінавачвалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»), ч.1 і ч.2 арт.361 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Суд паводле справы Меркіса праходзіў у закрытым рэжыме.

Нагадаем, журналіста, гісторыка, краязнаўцу, мэнэджара культурных праектаў Яўгена Меркіса затрымалі ў Гомелі 13 верасня 2022 года і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У ліпені 2021-га ў яго праводзіўся ператрус.

Апошнія навіны