BE RU EN

Польшча гатовая ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 30.05.2023, 16:35

Палітвязні павінныя быць вызваленыя.

Польшча не выключае ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі. Пра гэта pap.pl заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.

- Польшча - акно ў свет для Беларусі. Няхай Беларусь карыстаецца гэтым акном разумна, яна павінна з павагай ставіцца да польскай меншасці, - кажа Вонсік. - Мы чакаем ад беларускага боку вызвалення Анджэя Пачобута.

Нагадаем, што нядаўна Польшча пашырыла санкцыйны спіс грамадзян Беларусі, а з 1 чэрвеня прыпыняюцца грузаперавозкі на мяжы з Беларуссю на грузавіках і прычэпах з беларускімі ці расейскімі нумарамі.

У лютым 2023-га ў Гародні палітвязень Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «закліках да санкцый» і ў «распальванні сацыяльнай варожасці». 26 траўня Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у дзеянні прыгавор, пасля чаго Польшча і абвясціла аб новых санкцыях.

Апошнія навіны