BE RU EN

Літоўская мытня не прапусціла кітайскую «Манаполію» на беларускі рынак

  • 30.05.2023, 16:16

Падробленыя гульні будуць знішчаныя.

Літоўская мытня перахапіла партыю кантрафактных гульняў «Манаполія», якая ехала з Кітая ў Беларусь.

Тавар прыбыў у порт Клайпеды з Кітая. Літоўскія мытнікі западозрылі, што 720 настольных гульняў могуць быць падробкай. Яны звязаліся з прадстаўнікамі вытворцы, якія пацвердзілі, што тавар з’яўляецца падробкай. Гульні будуць знішчаныя.

Апошнія навіны