BE RU EN

Мінабароны Беларусі адпрацоўвае ракетны ўдар комплексам «Іскандэр-М» у «спецыяльным рыштунку»

  • 30.05.2023, 15:06

У краіне пачаліся выпрабаванні ядзернай зброі?

Мінабароны Беларусі праводзіць кантрольныя заняткі ў "кіраванні ракетнымі ўдарамі". Да яго прыцягнутыя аперацыйна-тактычны ракетны комплекс "Іскандэр-М".

"Падчас заняткаў будуць адпрацаваныя пытанні падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў ракетных войскаў, а таксама выкананне навучальна-баявых задач у падрыхтоўцы і нанясенні ракетных удараў як у звычайным, так і спецыяльным рыштунку", - расказалі ў прэсавай службе міністэрства.

Нагадаем, раней беларускія аператары "Іскандэраў" прайшлі ў Расеі падрыхтоўку для абыходжання з ядзернымі набоямі для балістычных ракет. Надоечы Беларусь і Расея падпісалі дакументы, якія датычацца размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў нашай краіне.

Апошнія навіны