BE RU EN

Удар па Маскве: адзін з беспілотнікаў збілі побач з рэзідэнцыяй Пуціна

  • 30.05.2023, 12:36

Моцны выбух прагрымеў за дзесяць хвілін язды ад Нова-Агарава.

Дэпутат Дзярждумы РФ Аляксандр Хінштэйн апублікаваў папярэдні спіс месцаў пад Масквой, якія ў аўторак, 30 траўня былі атакаваныя дронамі, з яго вынікае, што адзін з беспілотнікаў збілі каля рэзідэнцыі дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Паводле ягоных слоў, беспілотнік збілі над вёскай Раздоры, а атака дронов на Маскву - «гэта новая рэальнасць, якую трэба будзе асэнсаваць».

Расейская журналістка Фарыда Рустамава заявіла ўTelegram, што Раздоры - частка Рублёўкі, дзе размешчаны дзяржаўныя лецішчы, асабістыя дамы чыноўнікаў і бізнэсоўцаў.

Паводле ейных слоў, рэзідэнцыя Пуціна ў Нова-Агараве - за дзесяць хвілін язды.

Як паведамляў сайт Charter97.org, раніцай у аўторак, 30 траўня, Маскву атакавалі беспілотнікі. Са звестак расейскіх прапагандыстаў, адзін беспілотнік патрапіў у верхнія паверхі жылога дома. У выніку разбураны фасад і шкленне дома.

Другі дрон трапіў у 24-павярховы жылы дом на вуліцы Атласава ў Новай Маскве.

Паводле інфармацыі Baza, у Падмаскоўі збілі больш за дзесяць беспілотнікаў, большасць з якіх – у Істрынскім, Краснагорскім і Адзінцоўскім раёнах.

Апошнія навіны