BE RU EN

Прыгожын абрынуўся на Мінабароны РФ праз атаку беспілотнікаў на Маскву

  • 30.05.2023, 12:26

Верхавод ПВК «Вагнер» не стаў выбіраць выразы.

Верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын цвёрда прайшоўся па Мінабароны Расеі ў сувязі з нападамі БПЛА на Маскву:

«Вырадкі смярдзючыя, вы што робіце? Вы быдла! Адрывайце свае ср…кі з кабінетаў, у якія вас пасадзілі абараняць гэтую краіну. Вы з'яўляецеся Міністэрствам абароны. Вы не зрабілі ні …, каб наступаць. Якога … вы дапускаеце прылёты гэтых беспілотнікаў у Маскву? Тое, што яны на Рублёўку ляцяць да вас дадому, ды і х… вось з ім! Няхай вашы дамы палаюць. А што людзям звычайным рабіць, калі ў іх вокны ўразаюцца беспілотнікі з выбуховым рэчывам? І таму як грамадзянін я глыбока абураны, што гэтыя м…зі спакойна сядзяць і праседжваюць далей свае атлусцелыя с…кі, нашмараваныя дарагімі крэмамі. І таму я думаю, што народ мае поўнае права задаць ім гэтыя пытанні, гэтым паскудам.

А я ж пра гэта ўжо шмат разоў папярэджваў, але слухаць ніхто не хоча. Таму што я злы і засмучаю бюракратаў, якім жывецца выдатна», - заявіў верхавод ПВК «Вагнер».

Апошнія навіны