BE RU EN

Расейскія вайскоўцы абняславіліся, спрабуючы збіць «Панцырам» дроны над Масквой.

  • 30.05.2023, 11:26

Стрэл прыйшоўся ў «малако».

Падчас ранішняй атакі беспілотнікаў па Маскве расейскія вайскоўцы ўсё ж паспрабавалі іх збіць. Аднак усё адно ў сталіцу Расейскай Федэрацыі было шмат «прылётаў», таму сённяшні інцыдэнт чарговым разам прадэманстраваў, наколькі ўразлівая СПА дзяржавы-агрэсаркі, піша ТГ-канал ASTRA.

Праз некаторы час пасля нападу на сталіцу ў Інтэрнэце з'явіліся кадры пускаў расейскага зенітнага комплексу «Панцыр»: вайскоўцы РФ спрабавалі збіць беспілотнікі, якія ляцяць на Маскву.

Мяркуючы з усяго, стрэл прыпаў у«малако», паколькі на заднім фоне відэа з'явіўся характэрнае для прылёту грыбападобнае воблака.

Дарэчы, адзін з карыстальнікаў Сеціва цалкам слушна адзначыў, што спробы расейскіх СПА справіцца з дронамі, якія ляцяць на сталіцу РФ, нагадваюць спробы патрапіць кувалдай па камарах.

Апошнія навіны