BE RU EN

Пад Смалявічамі ў ДТЗ загінуў бяспраўнік

  • 30.05.2023, 11:15

Мужчына не даў рады кіраванню.

Аварыя адбылася 30 траўня ўночы на дарозе Р68 Смалявічы - Смілавічы - Рудзенск - Шацк. Кіроўца ехаў на Peugeot з боку Смілавіч у Смалявічы, паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 33-гадовы мужчына не даў рады кіраванню, аўто занесла, яно вылецела ў кювет і перакулілася.

«Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы ДТЗ. Кіроўца не быў прышпілены пасам бяспекі», - праінфармавалі ва УУС.

У загінулага не было пасведчання кіроўцы.

Апошнія навіны