BE RU EN

Рагозін заявіў, што Маскву атакавалі «качкі»

  • 30.05.2023, 9:16

Радыёэлектронныя душыльнікі дронаў для такіх апаратаў бескарысныя.

Для нападу на Маскву скарыстаныя раней не вядомыя беспілотнікі самалётнага тыпу з аэрадынамічнай схемай «качка» - такія ж, як пры нападзе на Краснадар 26 траўня. Пра гэта заявіў Аляксей Рагозін - сын Дзмітрыя Рагозіна і кіраўнік АНА "Цэнтр развіцця транспартных тэхналогій", паведамляе "База".

Паводле ягоных слоў, сілавая ўстаноўка ўжытых БЛА — з рухавіком унутранага згарання, размах крыла не меншы як 4 мэтры, а тэарэтычная далёкасць ад 400 да 1000 кіламетраў. Кошт кожнага такога беспілотніка ацэньваецца ад $30 да $200 тысяч.

"Радыёэлектронныя душыльнікі дронаў для такіх апаратаў у цэлым бескарысныя, адзіны спосаб эфектыўнага ім супрацьдзеяння – збіваць", – напісаў Аляксей Рагозін.

Як паведамляў сайт Charter97.org, сёння раніцай адбыўся масавы напад беспілотнікаў на Маскву і Падмаскоўе. У сталіцы РФ ёсць разбурэнні.

Апошнія навіны