BE RU EN

WSJ: У Бахмуце Расея зайшла ў тупік

  • 29.05.2023, 21:27

Дзесяцімесячны штурм горада знясіліў войска РФ.

Пра гэта піша The Wall Street Journal, паведамляе УНІАН.

Выданне канстатуе, што дзесяцімесячны штурм Бахмута прывёў да татальнага знясілення акупантаў і пазбавіў іх шанцаў рушыць наперад. WSJ адзначае, што «Расея апынулася ў тупіку» і неўзабаве страціць горад, які здабывала мяснымі штурмамі.

«Наша мэта складаецца ў тым, каб тактычна ачапіць Бахмут», – паведаміў неназваны камандзір узвода 3. Штурмавой брыгады Украіны, якая вядзе контратаку на поўдзень ад горада.

Як адзначае выданне, пакуль Расея змагалася за кантроль над апошнімі кварталамі Бахмута, украінскія сілы прарваліся на тэрыторыю РФ, стварыўшы сур'ёзныя праблемы Маскве. Цяпер захопнікам неабходна перакінуць войскі з фронту да сваёй мяжы, каб яе засцерагчы.

Апошнія навіны