BE RU EN

Украінскія байцы ўначы абышлі расейскі танк з тылу і ўдарылі з NLAW

  • 29.05.2023, 20:47

Відэафакт.

Байцы Сілаў спецыяльных аперацый знішчылі расейскі танк пад Аўдзееўкай. Аперацыя была праведзеная ноччу. Пра гэта паведамляецца ў Telegram ССА.

Як зазначаецца, аператары Сілаў спецаперацый УСУ атрымалі інфармацыю, што недалёка ад Аўдзееўкі стаіць расейскі танк.

Група ССА рушыла па ўказаных каардынатах.

«Знішчэнне тэхнікі пастанавілі правесці ўначы. Абышоўшы танк расейцаў з тылу ваяры ССА стрэлам з ПТРК NLAW нанеслі агнявую паразу танку расейскіх акупантаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Пасля выканання задання група ССА паспяхова вярнулася на базу.

Апошнія навіны