BE RU EN

Украінская Рада прагаласавала за санкцыі супраць Ірана на 50 гадоў

  • 29.05.2023, 16:27

Пастанову падтрымалі больш за 300 народных дэпутатаў.

Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову №9333 «Аб зацвярджэнні пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 27 траўня 2023 г. «Аб ужыванні сектаральных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных захадаў (санкцый) да Ісламскай Рэспублікі Іран». Дакумент падтрымалі 328 народных дэпутатаў, паведаміў парламентарый з «Голасу» Яраслаў Жалязняк, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Разам з прыняццем пастановы набыў моц і ўказ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб зацвярджэнні пастановы РНБА аб санкцыях. Самі ж абмежаванні будуць дзейнічаць наступныя 50 гадоў і ўключаюць:

поўную забарону гандлёвых аперацый з Іранам;

спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і перавозак паміж Іранам па тэрыторыі Украіны;

прадухіленне вывядзення капіталаў рэзідэнтамі Ірана за мяжу;

забарону перадачы рэзідэнтам Ірана тэхналогій, правоў на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці;

забарону ажыццяўляць інвестыцыі ў Ісламскую рэспубліку Іран.

Апошнія навіны