BE RU EN

Лукашэнка загаварыў аб адзінай валюце з РФ

  • 29.05.2023, 16:10

Крамлёўская марыянетка працягвае здаваць беларускі суверэнітэт.

Крамлёўская марыянетка Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніцай цэнтрабанка Расеі Эльвірай Набіулінай «мэтазгоднасць адзінай валюты».

- Гэта пытанне не сённяшняга дня, як мы дамовіліся з прэзідэнтам Расеі, але тым не менш некаторыя нашы патрыятычна настроеныя людзі ў Расеі і Беларусі часта ўзнімаюць гэтае пытанне. Я хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, - кажа Лукашэнка Набіулінай.

Адказ кіраўніцы ЦБ Расеі прэс-служба Лукашэнкі паказваць не стала.

Апошнія навіны