BE RU EN

Марыюпальская брыгада УСУ знішчыла танкавую бронегрупу расейцаў

  • 29.05.2023, 15:25

Вогненны слуп узняўся ў разы вышэй за дрэвы.

Байцы 56-й асобнай мотапяхотнай Марыюпальскай брыгады Узброеных сіл Украіны знішчылі танкавую бронегрупу расейскіх акупантаў.

Пра гэта ў Telegram паведаміў украінскі народны дэпутат, валанцёр і блогер Юрый Місягін, апублікаваўшы два відэа, знятых беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

Іх аператары знайшлі «тлустыя» мэты і скарэктавалі агонь. На першым роліку паказана, як моцна гарыць танк - агністы слуп падняўся ў разы вышэй за дрэвы лесапаласы, у якой ён стаяў.

На другім відэа паказаны момант прамога трапляння ў танк, які рухаўся па полі, невядомай нам зброяй.

Апошнія навіны